У Беларусі рэзка даражэюць квіткі на цягнікі
1- 7.05.2026, 19:40
- 1,582
Новыя цэны пачнуць дзейнічаць ужо заўтра
У Беларусі з 8 мая падаражэе праезд у цягніках. У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) прывялі прыклады, на колькі падаражэюць квіткі па пэўных напрамках.
«Тарыфы на паслугі чыгуначных і аўтамабільных тэрміналаў павысяцца ў сярэднім на 5−7%. На гарадскіх лініях праезд у межах аднаго тарыфнага пояса падаражыць на 54 капейкі, у межах двух — на 69 капеек, — паведамілі ў ведамстве. — На рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях памер павышэння залежыць ад адлегласці, класа лініі (эканом ці бізнес), тыпу рухомага саставу і вагона».
У МАРГ прывялі некалькі прыкладаў, на колькі падаражэюць квіткі па пэўных напрамках. Так, паездка рэгіянальнымі лініямі эканам-класа з Мінска ў Рудзенск падаражэе на 50 капеек, а бізнес-класам са сталіцы ў Бабруйск — на 1,83 рубля.
Праезд міжрэгіянальнымі лініямі эканам-класа з Мінска ў Гродна ў плацкартным вагоне падаражэе на 1,04 рубля, у купэ — на 1,44 рубля, а бізнес-класам са сталіцы ў Гомель — на 3,01 рубля (маецца на ўвазе вагон 2-га класа).