Дэлегацыя Кітая адмовілася ехаць на парад у Маскву
4- 8.05.2026, 17:18
- 2,124
Яшчэ адзін «саюзнік» праігнараваў Пуціна.
Урад Кітая не будзе накіроўваць спецыяльную ўрадавую дэлегацыю ў Маскву на парад 9 мая.
Пра гэта на брыфінгу паведаміў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лінь Цзянь, перадае «Укрінформ».
«Наколькі мне вядома, прадстаўнікі пасольства Кітая ў Расіі абавязкова будуць прысутнічаць», — сказаў Лінь.
Прычын такога рашэння кітайскага кіраўніцтва дыпламат не ўдакладніў.
У 2025 годзе лідар Кітая Сі Цзіньпін узяў удзел у парадзе 9 мая.