Z-ваенкара адправілі ў «мясны штурм» пасля крытыкі Пуціна
5- 8.05.2026, 21:41
- 2,832
Ягор Гузенка перастаў выходзіць на сувязь і прапаў без вестак.
Z-блогер Ягор Гузенка («Трынаццаты») з 27 красавіка перастаў выходзіць на сувязь — гэта адбылося неўзабаве пасля таго, як ён публічна раскрытыкаваў Уладзіміра Пуціна з-за адключэнняў мабільнага інтэрнэту, паведамляе The Moscow Times. Як паведаміла адміністрацыя яго тэлеграм-канала, у Гузенкі адабралі тэлефон і адправілі ў «мясны штурм». Пры гэтым у блогера была незагаеная пасля падвойнага пералому нага — паводле вынікаў КТ, малаберцавая костка зраслася няправільна, а калена «увогуле не зраслася», — пішуць аўтары публікацыі: «Гэта БЗ для Ягора квіток у адзін канец. Адбываецца страшная несправядлівасць у дачыненні да чалавека, які зрабіў вельмі многа для падраздзялення. Што рабіць і каму пісаць, мы пакуль не разумеем».
Знікненню папярэднічаў шчыры пост Гузенкі, звярнены да Пуціна. «Вы мяне, вядома, прабачце, але, ведаеце, таварыш вярхоўны галоўнакамандуючы, тое, што вы цяпер кажаце, — гэта адкрытая хлусня, нікога вашыя адключэнні мабільнай сувязі і інтэрнэту не абараняюць, усё гэта мана», — напісаў ён 24 красавіка. Блогер адзначаў, што абмежавальныя меры не ўплываюць ні на тэлефонных махляроў, ні на дзеянні ЗСУ. «Што далі вашыя адключэнні сувязі і інтэрнэту? Ды абсалютна нічога яны не далі», — наракаў Гузенка. «Трынаццаты» таксама казаў пра страту даверу да Пуціна, указваючы, што той «не здолеў забяспечыць бяспеку нашых блізкіх у глыбокім тыле».
Гэта не першы канфлікт «ваенкара» з уладамі. Яшчэ ў верасні 2024 года Гузенка жорстка выказваўся ў адрас Пуціна, называючы яго «абасраўшымся дзедам» і звязаўшы тое, што адбываецца ва Украіне, з тым, што Расія не пачала паўнамаштабную вайну ў 2014 годзе. Ён таксама абвінаў улады ў пераследзе «нязручных» грамадзян і пагражаў паходам на Крамль. «За мной столькі людзей пойдзе, што вы там аху*ееце», — казаў «Трынаццаты».
7 кастрычніка 2024 года яго арыштавалі ў родным Стаўрапольскім краі па артыкуле аб ужыванні гвалту да прадстаўніка ўлады (ч. 1 арт. 318 КК РФ). Telegram-канал Baza паведамляў, што нагодаю стала адмова ад медагляду на наркотыкі. Насуперак пагрозам Гузенкі, ахвотных заступіцца за яго тады не знайшлося. У лістападзе 2024 года блогер падпісаў кантракт з Мінабароны, пасля чаго выйшаў з СІЗА і адправіўся на вайну.