Такаеў і Мірзіёеў усё ж едуць у Маскву
1
Раней паведамлялася, што лідары Казахстана і Узбекістана не будуць прысутнічаць на парадзе.
Прэзідэнты Казахстана і Узбекістана ўсё ж возьмуць удзел у мерапрыемствах да 9 Мая ў Маскве, хоць раней паведамлялася, што яны на парадзе прысутнічаць не будуць.
Прэс-сакратар прэзідэнта Казахстана паведаміў, што Касым-Жамарт Такаеў прыедзе ў Маскву для ўдзелу ва ўрачыстасцях, а таксама правядзе асобную сустрэчу з Уладзімірам Пуціным. Плануецца абмеркаванне пытанняў стратэгічнага супрацоўніцтва паміж краінамі.
Прэс-служба прэзідэнта Узбекістана таксама паведаміла, што Шаўкат Мірзіёеў ужо вылецеў у Маскву з рабочым візітам. Паводле афіцыйнай інфармацыі, ён возьме ўдзел у мерапрыемствах з нагоды 81-й гадавіны Перамогі ў Другой сусветнай вайне. Раней паведамлялася, што яго нібыта не будзе.