У Зяленскага адказалі на чарговае «запрашэнне» да Пуціна ў Маскву
3- 9.05.2026, 20:34
- 3,540
У Офіса Прэзідэнта Украіны адназначная пазіцыя.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі гатовы сустрэцца з кіраўніком Крамля Пуціным у любым месцы, акрамя Масквы.
Пра гэта ў эфіры тэлемарафону заявіў дарадца Офіса Прэзідэнта Украіны Сяргей Лешчанка.
- Уладзімір Зяленскі гатовы да сустрэчы з Пуціным дзе заўгодна, але не ў Маскве. Таму што Масква - гэта сталіца краіны-агрэсара. Такі фармат перамоў немагчымы, - сказаў Лешчанка.
Адзначым, што гэта фактычна быў адказ расійскаму боку, бо раней сёння памочнік Пуціна Юрый Ушакоў заявіў, што калі Зяленскі хоча сустрэчы, няхай тэлефануе ў Маскву. Паводле слоў Ушакова, Пуцін гатовы сустрэцца і такую сустрэчу арганізуюць.