16 чэрвеня 2026, aўторак, 17:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль знайшоў «вінаватых» у паліўным крызісе

3
Крэмль знайшоў «вінаватых» у паліўным крызісе

Расійскія ўлады абвінавацілі трэйдараў у дэфіцыце бензіну.

Федэральная антыманапольная служба паведаміла, што выявіла «картэльную змову» на расійскім паліўным рынку, які пасля ўдараў па НПЗ сутыкнуўся з дэфіцытам бензіну, перабоямі з дызельным палівам і авіякеросінам, а таксама з ростам аптовых цэн на дзясяткі адсоткаў, піша The Moscow Times.

Тры кампаніі — ААТ «Солид-товарные рынки», ТАА «Агроторг ЮГ» і ТАА «Хансел» — «ажыццяўлялі дзеянні на біржавых таргах, якія прыводзілі да выкупу ўсяго аб’ёму паліва, запланаванага для рэалізацыі на біржы», што, у сваю чаргу, «абмяжоўвала магчымасць набыцця нафтапрадуктаў добрасумленнымі ўдзельнікамі рынку», паведаміла ў аўторак прэс-служба ФАС.

У адносінах да трэйдараў узбуджана справа, паколькі ў іх дзеяннях «выяўлены прыкметы антыканкурэнтнага пагаднення», сцвярджае ведамства. Мэтай кампаній было «атрыманне даходу ў асабліва буйным памеры ў выніку рэгулярнага перапродажу бензіну і дызельнага паліва па завышаных цэнах», гаворыцца ў паведамленні ФАС.

Паводле даных Санкт-Пецярбургскай таварна-сыравіннай біржы, з пачатку года кошт бензіну АІ-92 ў апце вырас на 30%, АІ-95 — на 33%, да 70,2 тысячы і 77 тысяч рублёў за тону адпаведна. Дызельнае паліва падаражэла на 40%, да рэкордных 75,9 тысячы рублёў за тону. Біржавыя таргі авіякеросінам практычна спыніліся з сярэдзіны мая, а на пазабіржавым рынку аптовыя цэны падскочылі на 40% за месяц і дасягнулі гістарычнага максімуму ў 113 тысяч рублёў за тону.

З-за ўдараў па нафтаперапрацоўчых заводах, колькасць якіх у маі стала рэкорднай з пачатку вайны, Расія страціла трэць перапрацоўкі нафты, паводле ацэнак Energy Intelligence. Пасля таго як мінулага месяца шэсць НПЗ спынілі працу, а ў чэрвені — яшчэ два, загрузка нафтаперапрацоўчай галіны ўпала ніжэй за 4 млн барэляў у суткі — да найніжэйшага ўзроўню з 2005 года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках