Трамп намякнуў, што верне санкцыі на расійскую нафту
1- 16.06.2026, 16:53
Абмежаванні супраць РФ змякчылі яшчэ ў сакавіку.
ЗША могуць аднавіць дзеянне нафтавых санкцый супраць Расіі ўжо неўзабаве, паколькі сітуацыя з пастаўкамі гэтай сыравіны становіцца лепшай.
Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на The Guardian.
У амерыканскага лідара спыталі, ці могуць ЗША ўзмацніць антырасійскія санкцыі.
- Што ж, неўзабаве мы зможам гэта зрабіць, таму што цяпер нафта пастаўляецца. Мы знялі санкцыі, таму што, відавочна, не хочам перашкаджаць пастаўкам нафты. Таму неўзабаве... у пэўны момант мы будзем у стане, каб гэта зрабіць, - адзначыў ён.