16 чэрвеня 2026, aўторак, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маскоўскі НПЗ спыніў перапрацоўку нафты

2
Маскоўскі НПЗ спыніў перапрацоўку нафты

Пасля ўдару БПЛА і пажару.

Маскоўскі НПЗ «Газпрам нафты» быў аварыйна спынены і поўнасцю спыніў перапрацоўку нафтавай сыравіны 16 чэрвеня з-за атакі беспілотных лятальных апаратаў (БПЛА) і наступнага пасля яе пажару, паведамілі Reuters дзве крыніцы ў галіне.

Аб’ект на Маскоўскім НПЗ атрымаў пашкоджанні ў выніку атакі БПЛА, паведаміў у аўторак раніцай мэр Масквы Сяргей Сабянін у сваім тэлеграм-канале. Пазней МНС паведаміла, што пажар на тэрыторыі Маскоўскага НПЗ поўнасцю ліквідаваны.

Паводле звестак крыніц Reuters, у выніку падзення БПЛА была пашкоджана і загарэлася ўстаноўка першаснай перапрацоўкі нафты АВТ-6 вытворчасцю 21 400 тон у суткі (53% магутнасці НПЗ).

Маскоўскі НПЗ у найбліжэйшыя некалькі дзён разлічвае аднавіць перапрацоўку нафты на другой з двух наяўных першасных установак — ЕВРО+ (камбінаваная ўстаноўка першаснай перапрацоўкі нафты) вытворчасцю 18 800 тон у суткі. На перыяд правядзення аднаўленчага рамонту на АВТ-6 Маскоўскі НПЗ будзе працаваць на паніжанай магутнасці, сказалі крыніцы агенцтва.

Намінальная магутнасць Маскоўскага НПЗ складае каля 14 мільёнаў тон нафты ў год. У 2024 годзе, паводле даных крыніц, Маскоўскі НПЗ перапрацаваў 11,6 мільёна тон нафты, вырабіў 2,9 мільёна тон аўтабензіну, 3,2 мільёна тон дызпаліва, 2 мільёны тон мазуту і 1,3 мільёна тон гудрону.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках