«Бязбензін, бязсвятло, бяздом»
5- 16.06.2026, 17:51
- 1,630
Выбар, які стаіць перад расіянамі.
Карыстальнікі сацсетак пасля навін пра поспехі ўкраінскіх вайскоўцаў і ўдары дронаў па мастах у Крым і па ключавых НПЗ у РФ жартуюць пра тое, якая будучыня чакае суседнюю краіну. Праўда, многія лічаць, што выбар у расіян усё ж такі ёсць.
«Планы расіян на найбліжэйшую будучыню: бязбензін, бязсвятло, бязпрадукт, бяздом. Бяз расіян... Ці без Пуціна і без вайны. Выбар за вамі», — піша карыстальнік Threads пад нікам olegmotsak.
«Там даўно «бязмазг». Хвароба невылечная. Толькі хірургічнае ўмяшанне», — адказаў адзін з падпісчыкаў, і гэты каментар стаў адным з самых папулярных.