Ці маюць права са школы патэлефанаваць і спытаць, куды паступіла дзіця?
2- 16.06.2026, 17:09
- 2,476
Адказала юрыстка.
«Ці маюць права патэлефанаваць са школы і спытаць, куды паступіла дзіця? Ці абавязаныя бацькі паведамляць гэтую інфармацыю?» - спытала ў «АиФ» чытачка з Мінска.
«Бацькі не абавязаныя адказваць на гэтае пытанне, - сцвярджае юрыстка Вольга Дашкевіч. - Пасля выдачы атэстата школа больш не нясе адказнасці за дзіця. Ніводзін закон не абавязвае вучня або яго бацькоў адчытвацца перад былой навучальнай установай. Таму прадастаўленне такой інфармацыі - выключна добраахвотнае рашэнне».