Трамп можа змяніць пазіцыю адносна Украіны: два «козыры» Зяленскага
2- 17.06.2026, 9:17
- 2,290
У Sky News раскрылі падрабязнасці.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас саміту краін G7 спрабуе заручыцца далейшай падтрымкай Злучаных Штатаў і пераканаць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа больш актыўна далучыцца да ўрэгулявання вайны з Расіяй. Кіеў атрымаў новыя аргументы для гэтага дзякуючы сітуацыі на фронце і праблемам расійскай эканомікі, піша Sky News.
Пытанне аб Украіне стала адной з галоўных тэм саміту G7. Зяленскі прыбыў у французскі Эвіян, дзе правёў шэраг сустрэч з заходнімі лідарамі, у прыватнасці з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам і прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам.
Аналітыкі адзначаюць, што ўкраінскі бок спадзяецца пераканаць Трампа, што Украіна здольная дасягаць поспехаў на полі бою і паступова перахопліваць ініцыятыву ў вайне. У той жа час дадатковым аргументам могуць стаць цяжкасці расійскай эканомікі, якая знаходзіцца пад ціскам санкцый і ваенных выдаткаў.
Паводле аналітыкаў, Трамп традыцыйна схільны падтрымліваць тых, каго ён лічыць моцнымі гульцамі. Менавіта таму дэманстрацыя ваенных поспехаў Украіны можа паўплываць на далейшую пазіцыю Белага дома адносна вайны.
Еўропа імкнецца застацца за сталом перамоў
Еўрапейскія лідары таксама ўважліва сочаць за магчымымі зменамі ў амерыканскай палітыцы. У Бруселі падкрэсліваюць, што Еўрапейскі саюз сёння з’яўляецца найбуйнейшым фінансавым донарам Украіны і забяспечвае значную частку яе бюджэтных патрэб, а таксама надае ваенную дапамогу.
Пасля неаднаразовай крытыкі з боку Трампа на адрас недастатковага ўдзелу Еўропы ў падтрымцы Кіева ў ЕС лічаць, што на дадзены момант зрабілі дастаткова, каб прэтэндаваць на ключавую ролю ў любых будучых перамовах аб завяршэнні вайны.
Аднак аглядальнікі папярэджваюць, што Трамп вядомы імкненнем асабіста кантраляваць дыпламатычныя працэсы. Таму еўрапейскім партнёрам, верагодна, яшчэ давядзецца пераконваць Вашынгтон прыцягнуць іх да патэнцыйных мірных перамоў з Расіяй.