17 чэрвеня 2026, Серада, 10:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пазл склаўся

5
Пазл склаўся

Пра стратэгію задушальнай пятлі для Масквы.

Удар па Капотні (чарговы) дэманструе вельмі цікавую логіку ўкраінскіх атак.

Гэта не проста ўдар па «нейкім чарговым НПЗ», ды і сама назва — Маскоўскі НПЗ — ужо павінна намякаць, што гэта не звычайны нафтаперапрацоўчы завод у ваколіцах Масквы. Гэта даволі працяглая і сістэмная праца. І калі не браць пад увагу ўсю логіку нафтавага абяскроўлівання Расіі, а паглядзець на ўдары толькі за апошні месяц, то я выразна бачу стратэгію дзеянняў супраць сталіцы балот. Давайце разберэмся.

Да 17 мая (з гэтай даты і адлічваем месяц) удары сістэматычна наносіліся па нафтагазавай галіне на даволі абшырнай тэрыторыі. У сістэмным падыходзе тут можна было ўбачыць найперш геаграфію: каб усе рэгіёны пачалі адчуваць нашу прысутнасць.

Дык вось, да 17 мая мы патроху абразалі канцы сістэмы. Экспарт, транспарціроўка, парты, рэзервуарныя паркі… Усё важна, асабліва экспарт, — але гэта была (як аказалася) другасная задача. Краснадарскі край, Кубань, Крым, аперацыя «Балтыка» з партамі і заходам у Піцер — адцягванне ўвагі, СПА, рэсурсы абароны і г. д. Галоўная мэта была і застаецца — Масква!

Удар 17 мая па ЛПДС «Валадарская», НПС Солнечногорска (Нагорнае) і па самой Капотні стаў пераломным момантам, калі мы перайшлі ад знясілення знешніх ліній забеспячэння непасрэдна да сістэмнага дэмантажу ўнутранага паліўнага размеркавальнага кольца Масквы. Так, мы дабраліся менавіта да МКНПП — Маскоўскага кальцавога нафтапрадуктаправода.

Капотня з’яўляецца базавым адпраўным пунктам для МКНПП. Гэта ўнікальная тэхналагічная сістэма з трох паралельных нітак трубаправодаў агульнай даўжынёй больш за 400 км, якая апаясвае сталіцу РФ на адлегласці 20-40 км ад МКАД.

Цяпер крыху статыстыкі пра Маскоўскі НПЗ (уваходзіць у структуру «Газпрамнафты»). Яго можна назваць галоўным паліўным сэрцам сталіцы. Завод перапрацоўвае больш за 10 мільёнаў тон нафты ў год і ўнікальны тым, што размешчаны непасрэдна ў межах мегаполіса — усяго за 15 км ад Крэмля. Яго спыненне або сур’ёзнае пашкоджанне здольныя выклікаць паліўны калапс у рэгіёне з-за каласальнай долі рынку.

(Ад рэдакцыі: Увечары 16 чэрвеня завод прыпыніў сваю працу).

Гэта сур’ёзны гулец на паліўным рынку Масквы. Завод кантралюе ад 35% да 40% усяго рознічнага рынку паліва сталіцы. Фактычна кожны трэці аўтамабіль у Маскве ездзіць на бензіне або дызелі з Капотні.

МНПЗ пакрывае каля 70% патрэбаў Масквы і Маскоўскай вобласці ў аўтамабільным бензіне.

І пра дарогі трэба нагадаць. Прадпрыемства з’яўляецца ключавым пастаўшчыком бітуму ў рэгіёне. З яго выкарыстаннем будуецца або рамантуецца кожная другая вуліца Масквы.

І галоўнае, пра што мала хто ўзгадвае — авіякірасін! Гэта вельмі важная частка працы МКНПП. Інфраструктура працуе паводле дакладнага размеркавання: адна лінія падае аўтамабільны бензін, другая — дызель, а трэцяя цалкам выдзелена пад авіяцыйны кірасін (авіяцыйны кірасін маркі ТС-1).

Праз сістэму МКНПП і яе размеркавальныя станцыі (уключаючы раней падвергнутую нападу ЛПДС «Валадарская») паліва з Капотні наўпрост і бесперапынна падаецца на палівазаправачныя комплексы найбуйнейшых аэрапортаў Маскоўскага авіяцыйнага вузла:

Шарамецьева

Дамадзедава

Внукава

і іншыя.

Усім самалётам у гэтых аэрапортах, з любой краіны, патрэбны авіякірасін. Магу патлумачыць логіку з палівам у Крыме: усё менш людзей хоча туды ехаць, бо не будзе паліва, каб адтуль выехаць. З самалётамі — тое самае.

Бягучая праца па аб’ектах МКНПП дэманструе стратэгію задушальнай пятлі менавіта для Масквы! Паколькі паліўнае кольца вакол Масквы замкнёнае, але пры гэтым не з’яўляецца аўтаномным! Яно крытычна залежыць ад магістральных паставак з Кстоўскага (Ніжагародскага), Рязанскага і Яраслаўскага НПЗ, а таксама ад знешніх перакачвальных станцый «Транснафты». І, як вы ўжо зразумелі, мы сістэмна працуем над імі. Пра ўдары па ЛПДС «Перм» і НПС «Горкі» я вам таксама распавядаў.

Усё ідзе да таго, што на працягу лета ў нас з’явяцца вельмі сур’ёзныя «карты», пра частку якіх ужо сёння можна распавесці Трампу ў Францыі, а Лукашэнка пра гэта сказаў яшчэ ўчора. І «козыр» будзе палягаць не проста ў скарачэнні экспарту або знікненні бензіна ў Крыме, а ў крытычных праблемах у самой Маскве.

Проста трэба і далей сістэмна працаваць паводле гэтай стратэгіі. І як жа гэта выдатна, калі ўсе гэтыя пазлы нарэшце склаліся і пачынаеш бачыць усю карціну. Праўда ж?

Сяргей Місюра, «Фэйсбук»

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках