22 чэрвеня 2026, панядзелак, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад Storm Shadow да «Фламінга»: чым білі па заводзе ў Варонежы

4
Ад Storm Shadow да «Фламінга»: чым білі па заводзе ў Варонежы

З’явіліся новыя падрабязнасці атакі.

Варонежскі завод паўправаднікоў «Сборка» ўдзень у панядзелак, 22 чэрвеня, быў атакаваны падчас масіраванага ўкраінскага ўдару па Варонежы.

Гэта прадпрыемства з’яўляецца адным з ключавых у расійскай мікраэлектроннай галіне і крытычна важным для расійскага ВПК.

Паводле даных маніторынгавых каналаў і OSINT-экспертаў, «Сборка» была атакавана ўкраінскімі ракетамі. Пры гэтым розныя крыніцы падаюць розныя звесткі пра сродкі паражэння: ад ракет Storm Shadow брытанскай вытворчасці да «Фламінга» ўкраінскай, піша «Дыялог.UA».

Варонежскі завод вырабляе паўправадніковыя кампаненты, электронныя модулі і іншую мікраэлектроніку, якая выкарыстоўваецца ў прамысловым абсталяванні, сістэмах сувязі і спецыялізаванай тэхніцы.

Аднак найважнейшае — ён выпускае ключавыя кампаненты для расійскіх сістэм узбраення. У прыватнасці, прадпрыемства пастаўляе электронныя кампаненты для ЗРК «Панцыр-С1», ракет «Іскандэр-К» і Х-101 — сродкаў, якімі РФ пяты год абстрэльвае ўкраінскія гарады.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках