Алесь Бяляцкі: Ахвярамі рэпрэсій у Беларусі сталі не менш за 100 000 чалавек
1- 23.06.2026, 14:53
- 1,198
Лаўрэат Нобэлеўскай прэміі заклікаў міжнародную супольнасць дзейнічаць.
Ахвярамі рэпрэсій у Беларусі сталі не менш за 100 000 чалавек, пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Беластоку заявіў лаўрэат Нобэлеўскай прэміі і былы палітвязень, праваабаронца Алесь Бяляцкі, піша тэлеграм-канал DzikMedia.
Паводле слоў Бяляцкага, у краіне было ўзбуджана больш за 10 000 палітычных крымінальных спраў, акрамя таго, яшчэ тысячы людзей падвергліся пераследу ў выглядзе адміністрацыйных арыштаў, штрафаў і іншых формаў ціску.
Алесь Бяляцкі заклікаў міжнародную супольнасць падтрымліваць беларускае грамадзянскае грамадства і дамагацца вызвалення палітвязняў.