Амаль усе жанчыны лічаць сябе бяспечнымі кіроўцамі
3- 28.06.2026, 14:54
Аднак амаль палова прызналася, што карыстаецца тэлефонам за рулём.
Міжнароднае апытанне жанчын-кіроўцаў з 33 краін паказала, што 97% удзельніц лічаць сябе бяспечнымі кіроўцамі, а 94% упэўненыя, што цалкам сканцэнтраваныя падчас паездкі. Аднак вынікі даследавання выявілі прыкметную супярэчнасць паміж самаацэнкай і рэальнымі звычкамі, піша Autoblog (пераклад — сайт Charter97.org).
Амаль палова рэспандэнтак прызналася, што карыстаецца мабільным тэлефонам за рулём. Яшчэ 37% паведамілі, што падчас руху ядуць або п’юць. Сярод іншых адцягвальных фактараў — зносіны з дзецьмі на заднім сядзенні, раздача ім ежы, а некаторыя ўдзельніцы прызналіся, што нават папраўляюць макіяж падчас паездкі.
Найбольш дысцыплінаванымі аказаліся жанчыны старэйшыя за 55 гадоў, тады як кіроўцы ва ўзросце ад 25 да 34 гадоў часцей за іншых паведамлялі, што адцягваюцца за рулём. Аўтары даследавання таксама высветлілі, што тыя, хто кіруе аўтамабілем толькі час ад часу, звычайна ўважлівей, чым штодзённыя аўтамабілісты.
Для 70% апытаных галоўнай крыніцай стрэсу сталі паводзіны іншых удзельнікаў дарожнага руху. Таксама жанчыны называлі заторы, незнаёмыя маршруты, недахоп часу, цяжкасці з паркоўкай і парады пасажыраў.
Асобную ўвагу даследаванне ўдзяліла маці. Больш за тры чвэрці ўдзельніц паведамілі, што рэгулярна правяраюць, ці надзейна прыстёгнутыя дзеці, і ўпэўнена карыстаюцца дзіцячымі аўтакрэсламі. Пры гэтым большасць не лічыць паездкі з дзецьмі сур’ёзнай крыніцай стрэсу.