У Беларусі ўводзяць змены для гандлю
1- 21.08.2026, 17:45
- 1,180
Навацыі датычаць у тым ліку алкаголю і тытуню.
У Беларусі ўводзяць навацыі для гандлю ў сельскай мясцовасці. «Зеркало» распавядае, што менавіта і для каго зменіцца.
Знялі абмежаванне і ўвялі новае патрабаванне
Чыноўнікі між іншым уводзяць паслабленні для гандлёвых сетак, на якія ў некаторых рэгіёнах прыпадае больш за 20% рознічных продажаў. Яны змогуць і надалей пашырацца, калі гаворка пра сельскую мясцовасць.
Канкрэтны пералік населеных пунктаў будуць складаць абласныя саветы дэпутатаў, паведаміла намесніца кіраўніка МАРТ Святлана Караткевіч.
Адначасова з гэтым гандлёвыя сеткі, на якія ў некаторых рэгіёнах прыпадае больш за 15% продажаў харчовых тавараў, абавяжуць запускаць аўталаўкі ў вёскі. Пры гэтым іх графікі працы і маршруты трэба ўзгадняць з выканкамамі, а таксама з «Белкаапсаюзам», калі ён таксама абслугоўвае гэтыя населеныя пункты.
Навацыі па алкаголі і тытуні
Суб'ектам гандлю і індывідуальным прадпрымальнікам, якія працуюць у сельскай мясцовасці, таксама дазволілі атрымліваць ліцэнзіі на продаж алкаголю і цыгарэт незалежна ад наяўнасці стацыянарнага гандлёвага аб'екта і яго плошчы.
Што яшчэ зменіцца
«Для стымулявання бізнесу прадугледжаны істотныя падатковыя прэферэнцыі, уключаючы льготы па падатку на прыбытак, зямельным падатку і падатку на капітальныя збудаванні», — удакладнілі ў МАРТ.