Польшча пераходзіць з рынкаў, што развіваюцца, у катэгорыю развітых
1- 21.08.2026, 17:55
Сёння Польшча — найхутчэй растучая буйная эканоміка ЕС.
Пастаўшчык глабальных фінансавых індэксаў S&P Dow Jones Indices прыняў рашэнне перакласіфікаваць Польшчу як развіты рынак, павысіўшы яе статус з рынку, што развіваецца.
Пра гэта паведаміў міністр фінансаў Польшчы Анджэй Даманьскі.
Перакласіфікацыя ўступіць у сілу з абнаўленнем індэкса ў верасні 2027 года.
— Яшчэ адно пацвярджэнне ўмацавання пазіцый Польшчы! S&P DJI толькі што змяніў класіфікацыю Польшчы з рынку, што развіваецца, на развіты рынак. Сёння Польшча — найхутчэй растучая буйная эканоміка ЕС, — напісаў міністр.
Ён дадаў, што ўжо на наступным тыдні Польшча возьме ўдзел у сустрэчы міністраў фінансаў і кіраўнікоў цэнтральных банкаў краін G20.