Лукашэнка сустрэўся з Сі Цзіньпінам
10- 29.06.2026, 8:03
- 6,014
«Доўгая камандзіроўка» пачалася з Кітая.
Лукашэнка прыбыў з працоўным візітам у Кітай, паведаміла прэс-служба дыктатара.
Цэнтральным мерапрыемствам паездкі стала сустрэча са старшынём Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпінам 29 чэрвеня.
Пасля працоўнай сустрэчы кіраўнікі працягнуць зносіны за традыцыйным сямейным абедам.
Камандзіроўка Лукашэнкі пачалася адразу пасля двух дзён перамоў з Уладзімірам Пуціным. 26 чэрвеня Лукашэнка сустрэўся з ім у фармаце «тэт-а-тэт» у яго рэзідэнцыі на Валдаі. А на наступны дзень, 27 чэрвеня, прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант анансавала новыя перамовы ў пашыраным складзе. Па выніках абедзвюх сустрэч ні беларуская, ні расійская бакі не прадставілі ніякай інфармацыі пра іх змест або вынікі.
Раней Лукашэнка ў інтэрв’ю тэлеканалу «Аль-Арабія» анансаваў, што візіт адбудзецца ў Інданезію.