30 чэрвеня 2026, aўторак, 23:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія дроны «прабілі калідор» для удараў па Маскве

1
Украінскія дроны «прабілі калідор» для удараў па Маскве

У Сілах беспілотных сістэм Узброеных Сіл Украіны зрабілі гучную заяву.

Сістэмныя ўдары па расійскіх радарах у Бранскай вобласці пашырылі магчымасці ўкраінскіх далёкабійных беспілотнікаў. Пра гэта ў аўторак, 30 чэрвеня, паведамляе 1-ы Асобны цэнтр БпС Сіл беспілотных сістэм Узброеных Сіл Украіны.

У падраздзяленні адзначаецца, што аператары групы «Роні» 1-га асобнага цэнтра рэгулярна паражаюць радары сістэм кантролю паветранай прасторы ў Бранскай вобласці, якія адсочваюць напрамак у бок расійскай сталіцы.

Паводле ваенных, такія дзеянні дазволілі прабіць пралом у эшалонаванай сістэме расійскай супрацьпаветранай абароны. У выніку гэтага сталі магчымыя ўдары па аб'ектах у Санкт-Пецярбургу, Усць-Лузе і Маскве.

«Калі вораг губляе „вочы“, неба для нашых далёкабійных удараў становіцца адкрытым», — адзначылі ў СБС.

Таксама падраздзяленне апублікавала відэа аперацыі «Паліфем», заявіўшы, што яна павысіла эфектыўнасць палётаў украінскіх далёкабійных дронаў Deep Strike на паўночным напрамку.

У СБС дадалі, што аднаўленне пашкоджанага ўчастка расійскай СПА будзе складаным, а яе далейшае аслабленне працягнецца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках