З Беларусі ў Польшчу запускаюць новы аўтобус
- 5.06.2026, 16:34
- 1,174
У пасажыраў з'явіцца зручная магчымасць пры куплі білета.
З Гродна ў Варшаву запускаюць новы штодзённы аўтобусны рэйс. Пасажырам абяцаюць паездку на вялікім аўтобусе з магчымасцю загадзя выбраць месца ў салоне, пры гэтым кошт білетаў застанецца ранейшым, піша сэрвіс Atlasbus.
Новая асаблівасць рэйса — магчымасць выбраць канкрэтнае месца яшчэ пры куплі білета. Гэта дазволіць загадзя забраніраваць месца каля акна або сесці побач з членамі сям'і і спадарожнікамі.
Білет з Гродна ў Варшаву каштуе 130 рублёў, да Беластока — 100 рублёў.
«Навацыі на кошце білета не адбіліся», — запэўнілі ў сэрвісе.
Яшчэ адной асаблівасцю маршруту стане праходжанне мяжы праз пункт пропуску «Бераставіца». На думку дасведчаных пасажыраў, там звычайна менш чаргаў, чым на некаторых іншых напрамках, што можа скараціць час чакання на мяжы.
Цяпер паміж Гроднам, Беластокам і Варшавай штодня выконваецца больш за 15 рэйсаў аўтобусаў і маршрутак.