Беспілотнікі ўдарылі па Маскве і Краснадарскім краі: у Усць-Лабінску палыхае нафтабаза
6- 6.06.2026, 8:17
- 10,514
У небе — велізарнае зарыва.
Уначы на 6 чэрвеня беспілотнікі атакавалі шэраг расійскіх рэгіёнаў. Пад ударам апынуліся Масква, Тульская вобласць і Краснадарскі край, паведамляе «Фокус».
У Усць-Лабінску Краснадарскага краю РФ была атакаваная нафтабаза, у выніку чаго ўзнік маштабны пажар. Пра гэта пад раніцу паведамілі OSINT-аналітыкі.
«Усць-Лабінск, была атакаваная нафтабаза», — пішуць аналітыкі.
На кадрах, якія распаўсюджваюць у сетцы, бачны наступствы трапленняў дронаў: вялікае зарыва ў небе, густы дым і моцнае ўзгаранне. У той жа час афіцыйных паведамленняў пра атаку на момант публікацыі не было.

Аналітыкі адзначаюць, што пад ударам апынуўся дзеючы аб’ект захоўвання і перавалкі нафтапрадуктаў з рэзервуарным паркам каля 15 тысяч квадратных метраў, які абслугоўвае аўтамабільныя і чыгуначныя пастаўкі паліва. Асноўнымі пастаўшчыкамі паліва з’яўляюцца нафтаперапрацоўчыя заводы групы «Лукойл».
Якія яшчэ рэгіёны РФ уначы атакавалі дроны
Акрамя таго, пасля паўночы маніторынгавыя каналы паведамлялі пра гукі выбухаў і атаку дронаў на Тульскую вобласць РФ. Пад ударам, у прыватнасці, апынуўся горад Узлавая. Аднак звестак пра атакуваныя аб’екты не паступала.
Мэр Масквы Сяргей Сабянін паведаміў пра атаку дронаў на сталіцу РФ. Паводле яго слоў, пасля паўночы было збіта па меншай меры беспілотнікаў, якія ляцелі на Маскву. На месцах «падзення абломкаў» працуюць экстранныя службы, адзначыў Сабянін.
Інфармацыя пра наступствы атак на момант публікацыі ўдакладняецца.