9 чэрвеня 2026, aўторак, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расіі двойчы пасадзілі самалёт рэйса «Масква — Сочы» з-за атакі дронаў

1
У Расіі двойчы пасадзілі самалёт рэйса «Масква — Сочы» з-за атакі дронаў
Фота: Getty Images

Падрабязнасці.

Увечары 5 чэрвеня ў Расіі самалёт рэйса «Масква — Сочы» двойчы быў вымушаны здзейсніць пасадку з-за пагрозы атакі невядомых беспілотнікаў.

Пра гэта паведамляе «Осторожно Новости».

Паводле слоў пасажыраў рэйса SU1132, вылет з Масквы адбыўся 5 чэрвеня прыкладна а 18:00. Канчатковы пункт маршруту — Сочы, аднак даляцець туды не ўдалося, бо каля 21:00 ў горадзе ўвялі часовыя абмежаванні на прыём і выпуск паветраных суднаў з-за пагрозы атакі дронаў.

З гэтай прычыны борт прызямліўся у Астрахані. Крыху пазней самалёт зноў паспрабаваў вылецець у Сочы, але там а 23:00 зноў увялі абмежаванні на палёты. У сувязі з гэтым паветранае судна зноў здзейсніла пасадку, але ўжо ў Мінеральных Водах.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках