Галоўнакамандуючы ЗСУ Сырскі падзяліўся добрай навіною з фронту
- 8.06.2026, 12:38
- 4,172
Украінцы паспяхова ваявалі ў маі.
У маі суадносіны вызваленых і страчаных тэрыторый складаюць амаль плюс 100 км² на карысць ЗСУ. Усяго з пачатку года Сілы абароны вызвалілі больш за 600 км² тэрыторыі, паведаміў у панядзелак, 8 чэрвеня, галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Украіны Аляксандр Сырскі.
«Нягледзячы на пастаянны ціск праціўніка, Узброеныя Сілы Украіны працягваюць устойліва трымаць абарону, знішчаць акупантаў і наносіць эфектыўныя ўдары па ворагу ў яго аператыўнай і стратэгічнай глыбіні», — напісаў Сырскі.
Ён адзначыў, што сітуацыя на фронце застаецца складанай і дынамічнай. Акупанты не спыняюць спробаў прасоўвання на ўсходзе і поўдні Украіны, а колькасць баявых сутыкненняў істотна ўзрасла. Найбольш інтэнсіўныя баі працягваюцца на Пакроўскім, Аляксандраўскім і Гуляйпольскім напрамках. Аднак Сілы абароны працягваюць захоўваць ініцыятыву на асобных участках.
Паводле слоў Сырскага, цягам месяца ўкраінскія вайскоўцы нанеслі тысячы удараў па ваенных аб'ектах расіян. Падраздзяленні беспілотных сістэм паразілі больш за 88 тысяч цэляў і нейтралізавалі больш за 30,5 тысячы расійскіх вайскоўцаў, а сродкі Front і Middle працягнулі сістэмна знішчаць расійскія штабы і арсеналы.