У лесе пад Гроднам заўважылі шакала
1- 8.06.2026, 13:06
- 1,928
Гэта рэдкі госць для нашай краіны.
У лясах Гродзеншчыны ўбачылі звера, рэдкага для нашых краёў. У аб'ектыў фотапасткі трапіў шакал.
Кадры былі зробленыя каля спецыяльнай пасткі з прынадай, якую паляўнічыя пакідаюць, каб выманіць драпежніка і чакаць яго ў засадзе.
Галоўнае адрозненне шакала ад ваўка — гэта яго памеры: ён значна меншы, мае больш вострую морду і кароткі хвост. Гэты драпежнік сілкуецца пераважна дробнымі жывёламі, птушкамі і падаллю.
Для беларускіх лясоў шакал пакуль застаецца рэдкім госцем.