Для беларусаў уводзяць чарговае абмежаванне
- 8.06.2026, 14:22
- 2,300
Яно датычыць зямельных участкаў.
У Беларусі ўводзяць абмежаванне, якое датычыць зямельных участкаў. Наваўвядзенне прадугледжана спецыяльным законам. «Зеркало» распавядае падрабязнасці.
У Дзяржкаммаёмасці паведамілі, што законам № 49-З увялі абмежаванне, якое датычыць зямельных участкаў.
«Устанаўленне забароны на размяшчэнне аб'ектаў унутрыгаспадарчага будаўніцтва на сельскагаспадарчых землях сельскагаспадарчага прызначэння з балам урадлівасці глеб вышэй за сярэдні бал па раёне, за выключэннем выпадкаў павелічэння плошчы забудовы існуючых аб'ектаў унутрыгаспадарчага будаўніцтва», — удакладнілі ў ведамстве.
Прасцей кажучы, чыноўнікі ўвялі забарону на ўзвядзенне новых аб'ектаў унутрыгаспадарчага будаўніцтва на землях сельскагаспадарчага прызначэння, урадлівасць глебы на якіх вышэйшая за сярэднюю па раёне. Пашыраць ужо існыя пабудовы можна будзе.
Атрымліваецца, што жыхароў рэгіёнаў, у якіх гэты паказчык вышэйшы, гэта абмежаванне закране ў большай ступені.