Дом Андрэя Макарэвіча трапіў пад ракетны абстрэл
2- 8.06.2026, 14:45
- 3,288
Абломкі іранскай ракеты ўпалі на дом і ўчастак расійскага музыканта.
Ізраільскі дом музыканта, лідара гурта «Машына часу» Андрэя Макарэвіча трапіў пад ракетны абстрэл. Пра гэта паведаміла жонка артыста Эйнат Кляйн у сацыяльных сетках.
Абломкі іранскай ракеты ўпалі на дом і ўчастак 72-гадовага Макарэвіча і 42-гадовай Кляйн у вёсцы Керэм Махараль каля Хайфы. Шкло ў дзіцячым пакоі разбіта, сад засыпан кавалкамі металу.
Кляйн адзначыла, што ніхто не пацярпеў — абстрэл застаў сям'ю па дарозе з гасцей дадому, давялося легчы на зямлю і чакаць завяршэння трывогі.
«Увогуле, ва ўсім варта бачыць пазітыў: у госці схадзілі! На траве паляжалі! На вялізныя пажарныя і паліцэйскія аўтамабілі, а таксама машыны хуткай дапамогі паглядзелі — кайф!» — напісала жанчына.
Увечары 7 чэрвеня Іран двойчы пасля ўступлення ў сілу рэжыму спынення агню 8 красавіка выпусціў ракеты па Ізраілю.

