2 лiпеня 2026, Чацвер, 12:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW: Насельніцтва РФ масава просіць Крэмль аб завяршэнні вайны

13
ISW: Насельніцтва РФ масава просіць Крэмль аб завяршэнні вайны

Гэта стала рэкордным паказчыкам з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ў 2022 годзе.

Інстытут вывучэння вайны ISW паведамляе пра прыкметны рост цікавасці расіян да пытання завяршэння вайны супраць Украіны на фоне пачашчэння атак беспілотнікаў і ракет па тэрыторыі РФ. Амерыканскія аналітыкі адзначаюць, што толькі з 22 па 28 чэрвеня было зафіксавана больш за 137 тысяч пошукавых запытаў на тэму «калі Расія скончыць вайну супраць Украіны».

Гэта стала рэкордным паказчыкам з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ў 2022 годзе. Рост запытаў, як адзначаецца, асабліва прыкметны ў Маскве і Санкт-Пецярбургу і прылеглых рэгіёнах, якія Крэмль традыцыйна імкнецца надзейна абараняць сістэмамі СПА, але апошнім часам безвынікова.

ISW таксама прыводзіць даныя апытанняў, згодна з якімі ўзровень даверу да Уладзіміра Пуціна знізіўся на некалькі працэнтных пунктаў у чэрвені, што супала з серыяй атак на Маскоўскую вобласць.

Паводле ацэнкі Інстытута, нягледзячы на ўплыў дзяржаўных структур на сацыялагічныя даныя, тэндэнцыя ўсё роўна відавочная і сведчыць пра прыкметны рост стомленасці расійскага грамадства ад вайны.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках