2 лiпеня 2026, Чацвер, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗСУ атаквалі Крым: у Севастопалі, Сімферопалі і Феадосіі — выбухі і стральба

3
ЗСУ атаквалі Крым: у Севастопалі, Сімферопалі і Феадосіі — выбухі і стральба

Мэтамі ўдараў сталі нафтабазы і электрастанцыі.

У акупаваным Крыме ў ноч на 2 ліпеня чуліся выбухі і стральба. Магчымыя траплянні зафіксаваныя ў Севастопалі, Сімферопалі і Феадосіі, паведамляе «Крым.Реалии» .

Паводле дадзеных расійскай акупацыйнай адміністрацыі, ў 3:21 у Севастопалі абвясцілі паветраную трывогу, якая працягвалася каля двух гадзін. Пра наступствы атакі або магчымыя траплянні акупацыйныя ўлады не паведамілі. У горадзе прагучалі прынамсі два выбухі.

Канал «Крымский ветер» паведамляе пра магутны выбух у раёне дзяржаўнай раённай электрастанцыі ў Сімферопалі. Мясцовыя жыхары пішуць пра адключэнне святла.

У Феадосіі маглі быць тры траплянні паблізу нафтабазы і яшчэ адно — у раёне гары Тэпе-Оба, дзе размешчаныя пазіцыі расійскіх радыёлакацыйных станцый. Гэтыя паведамленні пакуль немагчыма пацвердзіць з незалежных крыніц.

Акрамя таго, выданні паведамляюць пра пажары на электрападстанцыях «Донузлав» і «Митяево» на захадзе паўвострава. Першая з'яўляецца вузлавой падстанцыяй высокага напружання, другая забяспечвае электразабеспячэнне населеных пунктаў і звязаная з сонечнай электрастанцыяй магутнасцю 32 МВт.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках