Валерый Залужны: Трэба ўзмацніць ціск на Расію
- 2.07.2026, 12:28
- 1,668
Ілюзіі пра хуткі канец вайны — падманлівыя.
Былы галоўнакамандуючы ЗСУ і пасол Украіны ў Вялікабрытаніі Валерый Залужны пасля масіраванага ўдару РФ па Кіеве заявіў у сацсетцы «Фэйсбук», што «ілюзіі пра хуткі канец вайны падманлівыя»
«Кіеў. Расія зноў і зноў дэманструе сваё «жаданне» міру, — напісаў ён. — Падступна забіваючы ўначы мірных жыхароў, разбураючы жылыя дамы мірных людзей.
Такія масіраваныя абстрэлы — яшчэ адно сведчанне таго, што ілюзіі пра хуткі канец вайны падманлівыя. Тую ж рэальнасць павінны разумець і нашы партнёры. Трэба ўзмацніць ціск на Расію, каб цана вайны для яе стала занадта высокай».
Залужны падзякаваў усім, хто ратуе і абараняе, а таксама выказаў спачуванні сям'ям загінулых і пацярпелых.