1 лiпеня 2026, Серада, 11:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: жанчыны высыпаюцца лепш за мужчын

7
Навукоўцы: жанчыны высыпаюцца лепш за мужчын

Хаця часцей скардзяцца на якасць сну.

Жанчыны часцей паведамляюць пра парушэнні сну і звяртаюцца да сомнолагаў. Пры гэтым якасць іх сну аб'ектыўна лепшая, чым у мужчын. Супрацоўнікі аддзялення клінічнай нейрабіялогіі Каралінскага інстытута (Швецыя) параўналі, як ацэньваюць свой сон мужчыны і жанчыны, супаставіўшы ацэнкі з аб'ектыўнымі паказчыкамі, піша «Нож».

Для даследавання яны выпадкова адабралі па 238 мужчын і жанчын, супастаўных паводле ўзросту і індэксу масы цела. Таксама ўлічваліся такія фактары, як палавая прыналежнасць, узрост, ужыванне алкаголю і курэнне, якія ўплываюць на сон.

Спецыяльныя прылады вымяралі іх мазгавыя хвалі, цягліцавае напружанне і рухі вачэй падчас сну. Улічваліся фаза і працягласць сну, а таксама колькі часу ўдзельнік не спіць і як хутка засынае. Раніцай удзельнікі самастойна ацэньвалі якасць свайго сну.

Вынікі паказалі, што жанчыны, нягледзячы на скаргі, значна радзей уставалі і больш часу праводзілі ў сне: 400 хвілін супраць 382 у мужчын.

«Адзіная зменная, якая сведчыць пра тое, што жанчыны спяць горш, палягае ў тым, што, калі яны ўсё ж прачыналіся ноччу, яны праводзілі без сну больш часу, чым мужчыны: каля дзевяці хвілін у жанчын супраць крыху менш за сем хвілін у мужчын», — сказана ў даследаванні.

Чалавеку ў сярэднім дастаткова прачнуцца на пяць хвілін, каб успомніць пра гэта на наступны дзень. Паводле слоў старшага прафесара псіхалогіі аддзялення клінічнай нейрабіялогіі Каралінскага інстытута Торб'ёрна Окерштэдта, у гэтым і можа быць прычына заніжанай ацэнкі сну жанчынамі. Мужчыны прачыналіся ненадоўга і не заўсёды памяталі пра гэта.

Даследчыкі адзначаюць: праведзены эксперымент таксама паказвае, што якасць сну не заўсёды звязаная з фізіялагічнымі аспектамі. Самаадчуванне пасля сну і ступень стомленасці залежаць ад суб'ектыўнага ўспрымання.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках