Стала вядома, пра што на ЧС гаварыў экс-футбаліст «Энергетык-БДУ» з Раналду
- 1.07.2026, 14:07
- 1,206
Забаўны дыялог.
Былы нападнік маскоўскага «Спартака» і ташкентскага «Пахтакора» Азамат Абдураімаў распавёў, пра што ягоны вучань — абаронца зборнай Узбекістана, экс-гулец беларускага «Энергетык-БДУ» Абдукодір Хусанаў — размаўляў з Крыштыяну Раналду падчас матчу ЧС-2026.
— Яго бацька распавёў забаўную гісторыю — пра дыялог Абдукодіра з Крыштыяну Раналду. Партугалец у пэўны момант сказаў яму: «Ты вельмі хуткі». — «Ты таксама вельмі хуткі!» — «Не-е-е, я ўжо стары!» І параіў яму не прыкладаць руку да рота, бо цяпер за гэта могуць выдаліць з поля, — цытуе Абдураімава «СЭ».