Відэафакт: Трое палонных «расіян» з апетытам жуюць украінскія піражкі
2- 1.07.2026, 14:53
- 2,736
Перу, Зімбабвэ, Бурундзі.
У сацыяльных сетках з'явіўся відэазапіс, на якім зафіксаваны трое вайскоўцаў расійскіх акупацыйных войскаў, узятых у палон падчас баявых дзеянняў у Харкаўскай вобласці.
Паводле вынікаў першапачатковага апытання высветлілася, што затрыманыя камбатанты з'яўляюцца замежнымі грамадзянамі, якія заключылі кантракты з Міністэрствам абароны Расійскай Федэрацыі для ўдзелу ў вайне супраць Украіны.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, на кадрах зафіксаваныя мужчыны з Перу, Зімбабвэ і Бурундзі. Найміты са звязанымі скотчам рукамі ажыўлена жуюць піражкі.
«Перу, Зімбабвэ, Бурундзі: на відэа — байцы арміі РФ, узятыя ў палон у Харкаўскай вобласці», — адзначаецца ў каментарыі.