Гарыць расійскі порт «Каўказ»
1- 13.07.2026, 9:18
- 3,204
Беспілотнікі ЗСУ атакавалі аб’ект у Краснадарскім краі РФ.
Пасля атакі на комплекс па перавалцы нафтапрадуктаў і чыгуначную станцыю ў порце «Каўказ» (Краснадарскі край РФ) узнік пажар. Пра гэта паведамляе маніторынгавая група «Крымскі вецер» са спасылкай на даныя спадарожнікавай здымкі.
Комплекс па перавалцы нафтапрадуктаў у марскім порце «Каўказ» забяспечвае перавалку нафты і мазуту, а таксама абслугоўвае вагоны, аўтацыстэрны і суда. Магутнасць тэрмінала складае каля 3 млн тон у год, а яго працу забяспечваюць нафтабазы, напрыклад падраздзяленні кампаніі «Югнефтехимтранзит».
У склад комплексу ўваходзяць рэзервуарны парк аб’ёмам каля 100 тыс. м³ і чыгуначныя эстакады, дзе зліваюць паліва з чыгуначных цыстэрнаў, адзначае «Крымскі вецер».

.jpg)
.jpg)
.jpg)
Порт «Каўказ» злучае Расію з Крымам праз Керчанскую паромную пераправу. Праз тэрміналы праходзяць значныя аб’ёмы паліва, прызначанага як для паставак на паўвостраў, так і для адпраўкі на экспарт.
Праз гэты порт з дапамогай паромаў расіяне пастаўлялі боепрыпасы, зброю і паліва на акупаваны паўвостраў.
.jpg)
21 чэрвеня украінскія беспілотнікі атакавалі порт «Каўказ». У аператыўным штабе Краснадарскага краю РФ заявілі пра прыпыненне паромных перавозак праз Керчанскую пераправу і пра тое, што вадзіцелям грузавікоў неабходна дабірацца ў акупаваны Крым па «сухапутным калідоры».