У Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі
1- 13.07.2026, 9:37
- 1,146
Прычына — навальніцы, моцныя дажджы і высокая тэмпература.
Белгідрамет абвясціў на панядзелак, 13 ліпеня, жоўты ўзровень небяспекі. Прычынай сталі навальніцы, моцныя дажджы і высокая тэмпература паветра.
«13 ліпеня (панядзелак) месцамі па рэспубліцы чакаюцца навальніцы. На поўначы краіны ў начныя гадзіны ў асобных раёнах пройдуць моцныя дажджы, удзень месцамі тэмпература паветра паднімецца да +30°С», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Як адзначаюць сіноптыкі, пагодныя ўмовы 13 ліпеня ў рэспубліцы будуць фарміравацца пад уплывам атмасферных франтоў і цёплай няўстойлівай паветранай масы. Чакаецца воблачнае надвор'е з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы. Уначы і ў ранішнія гадзіны месцамі будзе назірацца слабы туман.
Вецер прагназуецца паўночна-заходні і паўночны, ад слабага да ўмеранага, падчас навальніц — з парывамі. Тэмпература паветра ўначы складзе +12…18°С, удзень паветра прагрэецца да +24…30°С.
Раней беларускія сіноптыкі распавялі, ці варта чакаць анамальнай спякоты ў Беларусі.