16 лiпеня 2026, Чацвер, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

BMW зробіць электрычны M3 магутнейшым і таннейшым за бензінавую версію

1
BMW зробіць электрычны M3 магутнейшым і таннейшым за бензінавую версію

Электрамабіль атрымае чатыры электрарухавікі і поўны прывад.

Новы электрычны BMW M3 пераўзыдзе па магутнасці цяперашнюю бензінавую версію, аднак кампанія свядома адмовілася ад ідэі ствараць спартыўны седан магутнасцю ў 1000 к.с. Пра гэта распавёў кіраўнік падраздзялення BMW M Франк ван Міл, піша Motor1 (пераклад — сайт Charter97.org).

Інжынеры здольныя дасягнуць магутнасці звыш аднаго мегавата — каля 1340 конскіх сіл. Такі патэнцыял ужо быў прадэманстраваны канцэптам Vision Driving Experience. Аднак падобныя паказчыкі непрактычныя для серыйнага аўтамабіля.

«Калі даць машыне больш за адзін мегават магутнасці, яна зможа некалькі разоў рэзка паскорыцца, пасля чаго тэмпература стане занадта высокай. Гэта проста неэфектыўна», — патлумачыў ван Міл.

Дакладныя характарыстыкі будучага M3 пакуль не раскрываюцца. Найбольш магутны бензінавы M3 CS сёння развівае 543 к.с., таму электрычная версія заўважна перавысіць гэты паказчык, хоць да чатырохзначнай магутнасці, паводле слоў кіраўніка BMW M, справа не дойдзе.

Вядома, што электрамабіль атрымае чатыры электрарухавікі, поўны прывад з магчымасцю адключэння пярэдняй восі і акумулятар ёмістасцю больш за 100 кВт·г.

Пры гэтым BMW не збіраецца адмаўляцца ад традыцыйнага M3 з радным шасціцыліндровым рухавіком. Наступнае пакаленне бензінавай мадэлі таксама знаходзіцца ў распрацоўцы, таму пакупнікам прапануюць выбар паміж класічнай і цалкам электрычнай версіямі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках