Беспілотнікі атакавалі адзін з найбуйнейшых НПЗ Расіі ў Кстове
6- 2.07.2026, 7:50
- 5,866
За 800 км ад мяжы з Украінай.
У расійскім горадзе Кстова Ніжагародскай вобласці, прыблізна за 800 км ад украінскай мяжы, паведамілі пра напад беспілотнікаў на нафтаперапрацоўчы завод. У сеціве публікуюць фота і відэа, на якіх відаць слупы дыму над прадпрыемствам.
Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал Exilenova+, які апублікаваў серыю фотаздымкаў і відэа з Кстовы.
Паводле яго звестак, пад удар мог трапіць нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл-Ніжагароднафтааргансінтэз», на тэрыторыі якога ўзнік пажар.



«Лукойл-Ніжагароднафтааргансінтэз» — адзін з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых заводаў Расіі. Прадпрыемства вырабляе бензін, дызельнае і авіяцыйнае паліва.
Паводле адкрытых крыніц, гэты НПЗ ужо не ўпершыню падвяргаецца атакам беспілотнікаў. Папярэдні ўдар па прадпрыемстве быў зафіксаваны ў маі гэтага года.
На момант публікацыі расійскія ўлады афіцыйна не каментавалі паведамленні пра магчымы ўдар па НПЗ у Кстове. Украінскі бок таксама не рабіў заяў наконт гэтай атакі.