«Расія страціла шанец»: Гіркін выдаў разгромны для Крэмля прагноз
2- 26.07.2026, 17:57
- 4,672
У РФ няма добрых варыянтаў.
Вайна супраць Украіны стала для Расіі тупіком. На цяперашнім этапе яна не здольная дасягнуць ні перамогі, ні нават больш-менш прымальнай для сябе замарозкі, лічыць вайсковы злачынца, Z-патрыёт Ігар Стралкоў (Гіркін).
Адпаведны ліст быў апублікаваны ў Telegram-канале Стралкова.
Ён канстатаваў, што Расія страціла шанец выйсці з гэтай няўдалай вайны на добрых умовах.
«У цяперашняй ваенна-палітычнай і ваенна-эканамічнай сітуацыі Расія аб'ектыўна не здольная ні перамагчы Украіну на полі бою, разграміўшы ЗСУ, ні ўзяць яе зморам, бо «Кааліцыя ахвочых» гэтага не дапусціць, гэта значыць у фармаце «СВА» звычайнымі сіламі і сродкамі мы ЦЯПЕР (падкрэсліваю: цяпер! Раней у нас такія магчымасці былі) дабіцца прымальнага мірнага ўрэгулявання, тым больш перамогі, НЕ МОЖАМ», — заявіў Стралкоў.
Паводле яго меркавання, гэта тупіковая сітуацыя прывяла да таго, што ў Крэмлі пачалі абмяркоўваць ужыванне ядзернай зброі. І адразу прагучаў акрык з Пекіна.