18-гадовая беларуская валейбалістка будзе выступаць у Італіі
- 26.07.2026, 18:13
Аіда Даутава пераязджае ў клуб з Мілана.
Беларуская валейбалістка Аіда Даутава у сезоне-2026/27 будзе выступаць за італьянскі клуб «Веро Волей» з Мілана.
Інфармацыя прыведзена на старонцы клуба ў сацыяльнай сетцы Instagram.
18-гадовая дзяўчына грае на пазіцыі цэнтральнай блакіроўшчыцы. Яна з’яўляецца выхаванкай «Мінчанкі».
«Веро Волей» у сезоне-2025/26 заваяў срэбра, саступіўшы ў фінальнай серыі «Імока» (2:3).