«Рэал» устанавіў рэкорд па даходах за сезон сярод спартыўных клубаў
- 28.07.2026, 19:33
Выручка каралеўскага клуба перавысіла мільярд еўра.
Мадрыдскі «Рэал» устанавіў новы сусветны рэкорд па даходах сярод спартыўных клубаў, паведамляе прэс-служба каманды.
Па выніках сезона 2025/26 выручка клуба дасягнула €1,221 млрд, што на 3,1% больш, чым летась. Ніводная іншая спартыўная арганізацыя ў свеце раней не пераадольвала гэтую адзнаку.
Аперацыйны прыбытак да выліку амартызацыі (EBITDA) склаў €287,4 млн — на 18% больш, чым у мінулым сезоне, і таксама стаў рэкордным у гісторыі клуба.
У маі «Рэал» у пяты раз запар быў прызнаны самым дарагім футбольным клубам свету паводле версіі часопіса Forbes.
Сезон 2025/26 «Рэал» скончыў без трафеяў. Клуб заняў другое месца ў чэмпіянаце Іспаніі і дайшоў да чвэрцьфіналу Лігі чэмпіёнаў, дзе саступіў мюнхенскай «Баварыі».