29 лiпеня 2026, Серада, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп уразіў прамовай на пахаванні аўтара «пякельных» санкцый супраць РФ Ліндсі Грэма

4
Трамп уразіў прамовай на пахаванні аўтара «пякельных» санкцый супраць РФ Ліндсі Грэма
Дональд Трамп

Магутнае выступленне прэзідэнта ЗША працягвалася каля 15 хвілін.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выступіў з магутнай развітальнай прамовай на пахаванні сенатара-рэспубліканца Ліндсі Грэма, вядомага сваёй антырасійскай палітыкай, у прыватнасці, стварэннем «пякельных» санкцый супраць Масквы.

Пра гэта паведамляе CBS News.

Лідар ЗША назваў Ліндсі Грэма «сапраўдным амерыканскім арыгіналам» і «любімым сябрам», які быў адным з найбольш выбітных заканадаўцаў у гісторыі краіны.

Трамп таксама адзначыў, што памерлы сенатар вырас у сельскім гарадку ў Паўднёвай Караліне, аднак стаў «сілай, з якой даводзіцца лічыцца ва ўсім свеце».

«На працягу больш як 30 гадоў у гэтай сталіцы не адбывалася нічога істотнага без ведама Ліндсі Грэма», — сказаў прэзідэнт.

«Ён быў чалавекам, які аддаваў Амерыцы ўсю меру свайго добрага і магутнага сэрца, пакуль гэта сэрца проста не знясілілася», — дадаў кіраўнік Белага дома.

Таксама прэзідэнт ЗША нагадаў, што іх адносіны пачыналіся з вострага палітычнага суперніцтва падчас прэзідэнцкай кампаніі 2016 года, аднак з цягам часу перараслi ў цеснае сяброўства.

Паводле слоў Трампа, ён і Грэм часта гулялі разам у гольф, а апошні меў рэдкі талент знаходзіць агульную мову з людзьмі незалежна ад іх палітычных поглядаў.

«Перш за ўсё, Ліндсі Грэм верыў у моцную Амерыку... Ён хацеў моцнай Амерыкі. Ён меў непахісную веру ў праведнасць амерыканскай сілы і малітвы. І ён быў надзвычай ваяўнічы. Скажу вам, ён ніколі не бачыў вайны, якая б яму не падабалася… але ён хацеў яе на карысць нашай краіны», — заявіў амерыканскі лідар.

Пахаванне Ліндсі Грэма

Цырымонія развітання з Ліндсі Грэмам прайшла ў Вашынгтонскім нацыянальным саборы. Акрамя Трампа, з прамовамі выступілі віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс і лідар рэспубліканскай большасці ў Сенаце Джон Тун.

Сярод прысутных былі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньягу.

Сенатар памёр 11 ліпеня ва ўзросце 71 года. Ён быў адным з аўтараў законапраекта аб жорсткіх санкцыях супраць Расіі, які прадугледжвае ўвядзенне 500-працэнтных пошлін для краін, што купляюць расійскую нафту, газ і іншыя энергарэсурсы. Пасля смерці сенатара законапраект атрымаў ягонае імя.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках