29 лiпеня 2026, Серада, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дроны атакуюць Разань: паражаныя склад Wildberries і НПЗ

7
Дроны атакуюць Разань: паражаныя склад Wildberries і НПЗ

Разанскі завод — адно з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў у Расіі.

Раннім ранкам 29 ліпеня ў расійскім горадзе Разань прагрымеў шэраг выбухаў на фоне атакі дронаў. Пасля удараў у горадзе зафіксаваныя ўзгаранні на некалькіх аб'ектах, піша «Фокус».

Дроны нанеслі ўдар па чарговым расійскім складзе кампаніі Wildberries у Разані. Пра гэта паведамілі OSINT-аналітыкі.

На аб'екце пасля удараў зафіксаваныя ўзгаранні і задымленне. Кадры атакі былі апублікаваныя ў сетцы.

Праз некаторы час маніторынгавыя каналы паведамілі, што, акрамя Wildberries, у Разані дроны таксама паразілі мясцовы нафтаперапрацоўчы завод. На прадпрыемстве таксама назіраюцца ўзгаранне і моцнае задымленне пасля атакі.

Варта адзначыць, што Разанскі НПЗ — адно з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў у Расіі, на долю якога прыпадае каля 5 % агульнага аб'ёму перапрацоўкі нафты ў РФ. Гадавая магутнасць завода складае каля 17 мільёнаў тон нафты. Вядома таксама, што нафтапрадукты менавіта з гэтага завода пастаўляюцца арміі Крамля.

Мясцовыя ўлады пацвердзілі атаку дронаў на рэгіён. Расійскія СМІ са спасылкай на заяву губернатара вобласці Паўла Малкова паведамляюць, што ў Разані адбылося загаранне на тэрыторыі «аднага з прадпрыемстваў» у выніку атакі БПЛА. Таксама Малкоў паведамляў, што расійская супрацьпаветраная абарона спрабуе адбіць масіраваную атаку дронаў на Разань. Іншых падрабязнасцяў пакуль мясцовыя ўлады не раскрываюць.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках