Зяленскі пра санкцыі Грэма супраць РФ: Гэта дакладна крок да міру
- 29.07.2026, 8:54
Перад галасаваннем адбылася сустрэча з прадстаўнікамі абедзвюх партый Сената ЗША.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, знаходзячыся ў Вашынгтоне, адрэагаваў на працэдурнае галасаванне Сената ЗША за антырасійскія санкцыі, што прыблізіла іх канчатковае ўхваленне.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на прэс-службу кіраўніка Украіны ў Telegram.
Зяленскі паведаміў, што перад галасаваннем адбылася сустрэча з прадстаўнікамі абедзвюх партый Сената, кадры якой паказала прэс-служба. На ёй абмеркавалі многія тэмы, і перадусім супрацьракетную абарону Украіны.
Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што сімвалічным было тое, што менавіта 29 ліпеня, у дзень развітання з Ліндсі Грэмам, сенатары правялі працэдурнае галасаванне за законапраект па санкцыях супраць РФ. Бо, як вядома, менавіта пакойны сенатар Грэм прыклаў шмат намаганняў да іх распрацоўкі.
«Было гонарам прысутнічаць пры падліку галасоў — 86 сенатараў падтрымалі дакумент. Гэта першы крок да рэалізацыі планаў Ліндсі і дакладна крок да міру. Важна, каб гэты інструмент спрацаваў», — падкрэсліў Зяленскі.

Варта адзначыць, што для канчатковага ўхвалення так званых антырасійскіх санкцый Грэма Сенату неабходна будзе яшчэ раз прагаласаваць за гэта запланаванае рашэнне да жніўня. Аднак для канчатковага выніку неабходна, каб абмежаванне падтрымалі ўсе сенатары без выключэння.
Пасля гэтага санкцыі супраць Расіі павінна будзе падтрымаць Палата прадстаўнікоў, і толькі тады абмежаванні ўступяць у сілу.





