Больш за суткі ў паветры: Airbus A350 здзейсніў гістарычны пералёт
- 29.07.2026, 7:55
- 2,604
Пасажырскі самалёт пераадолеў звыш 23 тысяч км без пасадак.
Пасажырскі самалёт для звышдалёкіх пералётаў Airbus A350-1000ULR здзейсніў гістарычны рэйс: падчас выпрабавальнага палёту ён пераадолеў больш за 23 тыс. км без пасадак. Пра гэта 28 ліпеня паведаміла кампанія Airbus у сацыяльнай сетцы X.
«Гістарычная падзея. Пасля беспасадачнага пералёту з Мельбурна (Аўстралія) у Тулузу (Францыя) працягласцю 12 460 марскіх міль (23 075,92 км), які доўжыўся 24 гадзіны 24 хвіліны, самалёт A350-1000ULR вярнуўся дадому», — гаворыцца ў паведамленні.

Як піша выданне Interia Wydarzenia, за палётам у інтэрнэце сачылі больш як 3,6 млн чалавек (гэта другі паказчык у гісторыі).

Чакаецца, што Airbus A350-1000ULR пачне выконваць камерцыйныя рэйсы ў наступным годзе. Ён павінен будзе выконваць штодзённыя рэйсы па маршруце Сідней — Лондан (цяпер падарожжа займае прыблізна пяць дзён).
