30 лiпеня 2026, Чацвер, 9:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Беластока выдзяляюць жыллё для Анджэй Пачобута і яго сям’і

Улады Беластока выдзяляюць жыллё для Анджэй Пачобута і яго сям’і
Анджэй Пачобут

Падпісанне адпаведных дакументаў адбылося ва ўрачыстай абстаноўцы.

Былы палітвязень, журналіст і дзеяч Саюза палякаў на Беларусі Анджэй Пачобут і яго сям’я абралі Беласток для пражывання. У сваю чаргу гарадскія ўлады прынялі заяву ад Анджэя і выдзяляюць яму патрэбнае жыллё. Падпісанне адпаведных дакументаў адбылося 28 ліпеня ва ўрачыстай абстаноўцы ў Гасцінным дворыку Бранцікіх у Беластоку, перадае «Радыё Рацыя».

Гавораць – Анджэй Пачобут і прадстаўнікі гарадскіх і ваяводскіх уладаў:

Анджэй Пачобут: Хачу падзякаваць пану прэзідэнту і ўсім, хто быў задзейнічаны ў гэтай справе і так прыязна патрактавалі маю сям’ю і выдзялілі мне жыллё. Дзякуй усім!

Тадэвуш Трускаляскі: З прыемнасцю гэта зрабілі. А тое, што Анджэй Пачобут выбраў Беласток, то для нас гэта вялікая павага. Паведамлю, што была канкурэнцыя, бо іншыя гарады таксама прапаноўвалі жыллё, але гэта было далей ад усходняй граніцы, ад той дыяспары, якая тут жыве.

Яцэк Бжазоўскі: Узрушаны тым, што адбываецца на нашых вачах. Яшчэ нядаўна мы сустракаліся каля помніка ксяндзу Ежы Папялушку, патрабуючы, каб Анджэй Пачобут быў вольным. І вось сёння як вольны чалавек ён стаіць побач з намі.

Катажына Кіселеўска-Мартынюк: Будзем патрымліваць пана Анджэя. Ён будзе мець магчымасць праводзіць тут сваю дзейнасць. Вітаем у Беластоку!

Анджэй Пачобут быў арыштаваны ў Гародні 25 сакавіка 2021 года. У лютым 2023 года засуджаны на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. За час зняволення ў 2025 годзе быў уганараваны ў Польшчы Ордэнам Белага арла і Прэміяй імя Сахарава «За свабоду думкі» ад Еўрапарламента.

У канцы красавіка гэтага года быў датэрмінова вызвалены і вывезены з Беларусі ў Польшчу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках