4 лiпеня 2026, Субота, 23:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парагвай і Францыя згуляюць за выхад у чвэрцьфінал ЧС

1
Парагвай і Францыя згуляюць за выхад у чвэрцьфінал ЧС
Фота: Reuters

Пераможца пары выйдзе на Канаду або Марока.

Зборныя Парагвая і Францыі сустрэнуцца ў ноч на нядзелю, 5 ліпеня, у Філадэльфіі ў матчы 1/8 фіналу чэмпіянату свету па футболе. Пачатак паядынку а 0:00 па мінскім часе.

На групавым этапе зборная Францыі заняла першае месца, перамагла Сенегал (3:1), Ірак (3:0) і Нарвегію (4:1). А ў 1/16 фіналу Францыя перамагла Швецыю — 3:0.

Зборная Парагвая прабілася ў плэй-оф з трэцяга месца ў групе: прайграла ЗША (1:4), перамагла Турцыю (1:0) і згуляла ўнічыю з Аўстраліяй (0:0). У 1/16 фіналу Парагвай сенсацыйна ў серыі пенальці прайшоў Германію — 1:1 (4:3).

Аналітыкі букмекерскіх кантор прагназуюць лёгкую перамогу зборнай Францыі ў асноўны час з верагоднасцю 84%, шанцы на перамогу зборнай Парагвая — 6%, верагоднасць нічыі ў асноўны час — 10%.

У чвэрцьфінал ЧС-2026 зборная Францыі праб'ецца з верагоднасцю 94%, шанцы Парагвая — 6%.

У наступным раўндзе плэй-оф пераможца пары Парагвай — Францыя згуляе з пераможцам пары Канада — Марока.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках