Названыя прычыны, чаму аўто ў Беларусі не праходзяць тэхагляд
3- 8.07.2026, 10:47
- 1,082
У лідэрах — праблемы з тармазамі.
У «Белтэхаглядзе» распавялі, якія няспраўнасці найчасцей выяўляюць у транспарце, які правяраюць. У лідэрах — праблемы з тармазамі.
У чэрвені фізічныя асобы атрымалі 138 466 дазволаў на допуск транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху (86% ад агульнай колькасці).
«З агульнай колькасці транспартных сродкаў, прадстаўленых на дзяржаўны тэхнічны агляд, 12,9% транспартных сродкаў (22 354) мелі рознага характару неадпаведнасці ўсталяваным патрабаванням (32 446 неадпаведнасцей)», — удакладняе «Белтэхагляд».
Праблемы з тармазамі склалі 41,8% ад усіх няспраўнасцей, з вонкавымі светлавымі прыборамі — 25,6%.
Заўважым, многія беларусы байкатуюць тэхагляд.