ЗША пачалі новую хвалю удараў па Іране
1- 9.07.2026, 8:43
- 1,692
Пасля заяў Трампа аб завяршэнні перамір’я.
Амерыканскія вайскоўцы заявілі пра новую серыю удараў па Іране неўзабаве пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў, што лічыць тэрмін пагаднення аб спыненні агню скончаным. Ваенная эскалацыя пачалася напярэдадні саміту НАТА ў Анкары і была справакаваная іранскімі атакамі на гандлёвыя судны ў Армузскім праліве, піша Бі-Бі-Сі.
Паводле паведамлення Цэнтральнага камандавання ЗША, сілы краіны нанеслі дадатковыя ўдары, каб аслабіць здольнасць Трампа пагражаць свабодзе суднаходства. Трамп у сацсетцы Truth Social назваў гэта помстай за бамбардзіроўку суднаў Іранам, папярэдзіўшы, што ў выпадку паўтору «будзе значна горш».
Новая хваля амерыканскіх удараў ужо завершылася. Было атакавана 90 цэляў уздоўж іранскага ўзбярэжжа, уключаючы сістэмы СПА, склады ракет і беспілотнікаў, ваенна-марскія аб'екты і лагістычную інфраструктуру.
Іранскае агенцтва IRNA пацвердзіла выбухі ў некалькіх гарадах (Бандар-Абас, Чабахар, Конарак, Сірык, астравы Лаван). У аэрапорце Іраншахра пашкоджаныя інфраструктурныя аб'екты, загінуў пажарны. Выбухі таксама былі чутныя ў Бушэры, дзе размешчана АЭС, аднак, паводле заяў Трампа, станцыя не пацярпела.
Са свайго боку, Корпус вартавых Ісламскай рэвалюцыі заявіў пра атакі на дзве амерыканскія базы ў Кувейце і дзве ў Бахрэйне. Міністэрства абароны Кувейта паведаміла пра адбіццё ракетных удараў і атак беспілотнікаў. Тэгеран паабяцаў у найбліжэйшы час аднавіць масіраваныя атакі на базы ЗША.
Эскалацыя фактычна разбурыла надзеі на ператварэнне чэрвеньскага мемарандума аб узаемаразуменні (які прадугледжваў 60-дзённыя перамовы) у пастаяннае мірнае пагадненне.
Прадстаўнік МЗС Ірана абвінаваціў ЗША ў парушэнні дакумента. Крыніцы CNN паведамляюць, што Трамп губляе цярпенне з-за зацягвання Тэгеранам перамоваў па ядзернай праграме і незадаволены тым, што Армузскі праліў дагэтуль цалкам не адкрыты. На борце Air Force One Трамп заявіў журналістам: «Кожны раз, калі яны наносяць удар па нас, мы наносім па іх 20 удараў».
Галоўны іранскі перамоўшчык Махамад-Багер Галібаф абвінаваціў ЗША ў парушэнні пагаднення і аднаўленні нафтавых санкцый, заявіўшы, што «Армузскі праліў адчыніцца толькі пры дамоўленасцях з Іранам, а не пры амерыканскіх пагрозах». Пры гэтым генсек НАТА Марк Рутэ назваў дзеянні ЗША «абсалютна неабходнымі».
На фоне канфлікту сусветныя цэны на нафту выраслі больш чым на 1 долар за барэль.