Жлобін часткова застаўся без вады
- 9.07.2026, 9:11
У горадзе аварыя.
Аварыйнае адключэнне водазабеспячэння адбылося ў некалькіх раёнах Жлобіна.
Як паведамляе БелТА, у Жлобіне на вадазаборы «Лебедзеўка» адбылася тэхнічная паломка сістэмы падачы вады. У горадзе часткова няма вады.
У дзвюх кропках горада арганізаваны падвоз пітной вады — гэта крама па вул. Шасейнай, 109, і гандлёвы цэнтр у мікрараёне 16.
У горадзе створана камісія па надзвычайных сітуацыях. Камісія каардынуе работу па аднаўленні падачы вады, а таксама кантралюе сітуацыю з забеспячэннем насельніцтва і прадпрыемстваў вадой.
«Сацыяльныя аб’екты кругласутачнага знаходжання забяспечаны вадой. Падвоз арганізаваны бесперабойна», — паведаміў намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Андрусеў.