Reuters: Беларусь рэкордна павялічыла пастаўкі паліва ў РФ
3- 9.07.2026, 15:38
За месяц — у тры разы.
Беларусь у чэрвені павялічыла чыгуначныя пастаўкі аўтамабільнага бензіну і дызельнага паліва да рэкорднага ўзроўню на фоне дэфіцыту нафтапрадуктаў на расійскім рынку. Пра гэта паведамляе Reuters.
Раней Беларусь, якая мае два нафтаперапрацоўчыя заводы агульнай намінальнай магутнасцю 24 млн тон у год, заяўляла пра гатоўнасць часткова кампенсаваць магутнасці расійскіх НПЗ, страчаныя з-за атак украінскіх беспілотнікаў.
Украіна істотна павялічыла колькасць атак на расійскія нафтаперапрацоўчыя заводы, што прывяло да паліўнага крызісу ў Расіі.
Спыненне працы некалькіх буйных нафтаперапрацоўчых заводаў у цэнтральнай Расіі пасля ўдараў украінскіх беспілотнікаў прывяло да скарачэння вытворчасці бензіну прыблізна на 25% у гадавым вылічэнні.