Дэфіцыт бюджэту РФ за першае паўгоддзе 2026-га склаў $75 мільярдаў
1- 9.07.2026, 16:09
Удвая больш, чым за першае паўгоддзе мінулага года.
Дэфіцыт федэральнага бюджэту Расіі за першае паўгоддзе 2026 года склаў 5,731 трлн рублёў (прыблізна $75 мільярдаў). Гэта сума складае 2,5% ВУП краіны і на 2,345 трлн вышэйшая за ўзровень аналагічнага перыяду мінулага года, паведамляецца у папярэдняй ацэнцы Мінфіна РФ.
Законам аб бюджэце на бягучы год запланаваны дэфіцыт на ўзроўні 3,786 трлн рублёў, або 1,6% ВУП.
Мінфін не раскрывае памесячныя паказчыкі. У студзені—маі, паводле папярэдніх даных міністэрства, дэфіцыт складаў 6,01 трлн рублёў, або 2,6% ВУП. Зыходзячы з параўнання з гэтымі лічбамі, у чэрвені быў прафіцыт каля 280 млрд рублёў. За месяц да таго такое параўнанне паказчыкаў сведчыла пра дэфіцыт у маі ў 133 млрд рублёў. Даныя Федэральнага казначэйства за студзень—май, якія былі апублікаваныя пазней за даныя Мінфіна, сведчаць пра дэфіцыт за першыя пяць месяцаў у 5,927 трлн рублёў, такім чынам, у параўнанні з гэтым паказчыкам прафіцыт у чэрвені можна ацаніць у 196 млрд рублёў.
«Высокія значэнні памеру дэфіцыту на пачатку года, галоўным чынам, абумоўлены апераджальным фінансаваннем выдаткаў», — адзначаецца ў паведамленні міністэрства.